header 1
showcase left
  • 1-1banner.jpg
  • 2banner.jpg
  • banner2.jpg
  • banner4.jpg
  • banner5.jpg
  • banner6.jpg
showcase right
adress

2016 03 33 01Чытаем па-беларуску!

 

• Прадстаўленыя зборнікі і творы беларускай мастацкай літаратуры ў 2016 годзе адзначаюць юбілеі з дня напісання.
• Аўтары – вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты. Яны класікі нашай літаратуры.
• Гэтыя творы чыталі ў мінулым, будуць чытаць у будучым.
• А юбілейная дата – добрая нагода ўспомніць і прачытаць сёння…

2016 03 33 022016 03 33 03

170 гадоў першаму выданню кнігі «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага.
Асноўным тварэннем аўтара з'яўляецца зборнік фантастычных твораў з жыцця беларускай глыбінкі «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» у 4-х тамах. Творы, напісаныя пад відавочным уплывам беларускага народнага фальклору. Баршчэўскі выкарыстаў сюжэты казак і легенд «дзікага паўночнага краю Беларусі», апаэтызаваў родныя мясціны, у тым ліку і возера Нешчарда, каля якога знаходзілася вёска Мурагі, дзе прайшло яго дзяцінства. Апавяданні Баршчэўскага нагадваюць сваім містычным настроем творы Гогаля.
Чытаць http://knihi.com/Jan_Barsceuski/

 
2016 03 33 042016 03 33 05

170 гадоў таму надрукаваны драматычны твор В.Дуніна-Марцінкевіча «Ідылія».
У п'есы В. Дунiна-Марцiнкевiча «Iдылiя» (іншая назва - «Сялянка») шчаслiвы лёс. Напiсаная ў 1846 г., яна і ў нашы днi з поспехам ставiцца на сцэнах многiх тэатраў, карыстаецца папулярнасцю ў гледачоў. У аснове сюжэта п'есы – актуальная для таго часу праблема ўзаемаадносiн селянiна і пана. Падзеi адбываюцца ў маёнтку Кароля Лятальскага - легкадумнага маладога пана, якi вялікі час праводзiць у забавах, прыемных вандроўках, «лётаючы» па свеце. Вярнуўшыся з Францыi ў свой спадчынны маёнтак, Лятальскi з жахам думае аб тым, як можна жыць у гэтым нецывiлiзаваным краi сярод мужыкоў…
Чытаць http://knihi.com/Vincent_Dunin-Marcinkievic/Idylija.html#1

 
2016 03 33 062016 03 33 07

125 гадоў таму выйшаў зборнік Францішка Багушэвіча «Дудка беларуская».
У 1891 г. у Кракаве, пад псеўданімам Мацей Бурачок, выйшаў першы паэтычны зборнік Ф. Багушэвіча «Дудка беларуская». Да зборніка Ф. Багушэвіч напісаў прадмову, у якой гаварыў пра багатую гісторыю і культуру беларусаў, абгрунтоўваў права беларускага народа на развіццё сваёй мовы. «Братцы мілыя, дзеці Зямлі-маткі маей! Вам афяруючы працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, ды і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя «мужыцкай» завуць, а завецца яна «беларускай», — такімі словамі пачынаецца прадмова. Аўтар падкрэслівае спрадвечнасць бацькоўскай мовы, якая такая ж «людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая». «Наша мова для нас святая, — піша Ф. Багушэвіч, — бо яна нам ад Бога даная»
Чытаць http://knihi.com/Francisak_Bahusevic/Dudka_bielaruskaja.html

 
2016 03 33 082016 03 33 09

90 год зборніку Якуба Коласа «На прасторах жыцця».
У зборнік увайшлі 11 апавяданняў, сярод якіх "Хаім Рыбс", "Курская анамалія", "Царскія грошы", "На прасторы жыцця" і інш. Аўтару ўдалося стварыць галерэю людскіх тыпаў, якія займалі прыкметнае месца ў паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці. Гэта "былыя" людзі, якія сталі савецкімі службоўцамі, але чакаюць вяртання мінулых парадкаў.
Чытаць http://knihi.com/Jakub_Kolas/Na_prastorach_zyccia_mp3.zip.html

 
2016 03 33 102016 03 33 11

70 гадоў першаму выданню зборніка Янкі Брыля «Апавяданні».
Першая кніга «Апавяданні» выйшла ў 1946 годзе. Складзена яна з апавяданняў і аповесці «У сям’і». ... Зімовымі вечарамі, калі пасядзенькі мужчын канчаліся, ён, завесіўшы акно саламянаю матай, садзіўся за абжыты, калісьці кухонны стол і пры хісткім агеньчыку газніцы пісаў, выкладваў на паперы тое, што накапілася ў галаве і на сэрцы, даймала сваім зыркім бляскам і чорнымі ценямі. Сям'я, радасць дзяцінства і вайна, няволя спрачаліся за першынство, і з-пад пяра выходзілі вясёлыя апавяданні —«Ветэрынар», «Пасынак», «Цуды ў хаціне», аповесці «Сірочы хлеб», «У сям'і», а паміж імі ўрываліся замалёўкі і аповесці пра службу ў войску, пачатак вайны і палон. «У сям'і» - аповесць аўтабіяграфічная ў найлепшым сэнсе гэтага слова. У аснове яе ляжыць жыццё сям'і пісьменніка, але гэта не хроніка. Як заўжды ў Брыля, твор не капіруе жыццё, а перад усім асэнсоўвае, разважае над яго сэнсам, прымервае.
Чытаць http://knihi.com/Janka_Bryl/

 
2016 03 33 122016 03 33 13

65 гадоў аповесці Т. Хадкевіча “Рэха ў гарах”. Тройчы Тарас Канстанцінавіч уцякаў з канцлагераў. Двойчы яго лавілі, а на трэці раз дабраўся да Чэхаславакіі і там сустрэўся з часцямі Чырвонай Арміі. Яго аповесць “Рэха ў гарах” з’яўляецца аўтабіяграфічным творам, які быў напісаны пад уражаннем перажытага.

 
2016 03 33 142016 03 33 152016 03 33 16

55 гадоў аповесці Васіля Быкава «Трэццяя ракета»
45 гадоў аповесці Васіля Быкава «Абеліск»

Шырокая вядомасць прыйшла да Быкава пасля публікацыі аповесцей «Трэццяя ракета» (1961) і «Абеліск» (1971), у якіх раскрыта тэма чалавека на вайне. Станоўчыя героі гэтых твораў у жорсткіх умовах вайны трапляюць у такія сітуацыі, калі неабходна праявіць мужнасць, непакорнасць. Для іх паняцці чалавечай сумленнасці, справядлівасці, адказнасці перад людзьмі вышэй за жыццё. Настаўнік Алесь Мароз (аповесць «Абеліск»), свядома ахвяруючы жыццём, аддаў сябе ў рукі ворагаў, каб духоўна падтрымаць сваіх вучняў і выкрыць хлусню акупантаў. Звычайным працаўнікам вайны, радавым вялікай бітвы, якія сваёй крывёй і жыццём прыбліжалі перамогу, проціпастаўляюцца розныя прыстасаванцы і палахліўцы.
Чытаць http://knihi.com/Vasil_Bykau/Treciaja_rakieta.html
Чытаць http://mreadz.com/new/index.php?id=284447&pages=1

 
2016 03 33 172016 03 33 18

55 гадоў зборніку Петруся Броўкі «А дні ідуць…».
Вяршынным дасягненнем творчасці П.Броўкі сталі зборнікі “А дні ідуць…”, “Пахне чабор” i інш. За кнiгу «А днi iдуць...» Пятрусь Броўка стаў лаўрэатам Ленiнскай прэмii. Многія творы прасякнуты пачуццямі роднасці з айчыннай культурай, з вечнымі каштоўнасцямі народнага жыцця.
Чытаць: http://brouka.ru/vershy

2016 03 33 192016 03 33 20

50 год 2-й часткі «Палескай хронікі» «Подых навальніцы» Івана Мележа Працяг рамана "Людзі на балоце" – прысвечаны тэме сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў беларускай вёскі 20-х гг. ХХ ст. Драматычныя калізіі жыццяў герояў рамана разгортваюцца на фоне драмы народнай.
Чытаць http://mreadz.com/new/index.php?id=272151

 
2016 03 33 212016 03 33 22

50 гадоў з часу першай публікацыі зборніка «Неруш» Рыгора Барадуліна.

“Неруш” — зборнік лірыкі Рыгора Барадуліна. Па розных дарогах прайшоў паэт: ад няскоранай цытадэлі Брэста да туманных берагоў Японскага мора, ад самых паўночных на зямлі гарадскіх агнёў да суровых перавалаў Паміра. Але дзе б ні праходзілі паэтавы дарогі — сэрца ягонае заставалася і застаецца на беларускай, на азёрнай, на партызанскай, на прапахлай жывіцай і порахам ушацкай зямлі.
Чытаць http://kamunikat.org/plany.html?pubid=19468

 

2016 03 33 232016 03 33 242016 03 33 25

40 гадоў аповесці Івана Шамякіна «Гандлярка і паэт»

Адна з самых трагічных тэм у творчасці І. Шамякіна — тэма вайны. Няма нічога больш жахлівага, чым вайна, на якой гінуць людзі, а яшчэ горш — дзеці і жанчыны. Менавіта праблема «жанчына і вайна» асэнсоўваецца пісьменнікам у аповесці «Гандлярка і паэт». «Аповесць заглыблена ў не кранутыя яшчэ літаратурай пласты народнага жыцця. Яна адкрывае такія сітуацыі і падзеі, якія амаль не заўважаліся папярэдняй прозай, таму і вырашэнне самой праблемы набывае глыбейшы сацыяльны падтэкст і вялікі гуманістычны пафас», — адзначае В. Каваленка. Пісьменнік паставіў перад сабой складаную задачу — на прыкладзе чалавека зусім не гераічнай прафесіі, праз лёс камароўскай гандляркі паказаць народны характар барацьбы ў тыле ворага, на акупіраванай тэрыторыі.
Чытаць http://knihi.com/Ivan_Samiakin/Handlarka_i_paet.html

Авторизация

:

Статистика пользователей

Период:

2016-03-01 - 2017-11-24

Зарегистрировалось:

914

verh ispkulturabynlbby1ncpigovbyvlib
afgan
 
 
god nauki