header 1
showcase left
  • 1-1banner.jpg
  • 2banner.jpg
  • banner2.jpg
  • banner4.jpg
  • banner5.jpg
  • banner6.jpg
showcase right
adress

2016 04 18 01

2016 04 18 02Шамякін, І. П. Злая зорка: раман; Сатанінскі тур: аповесць: для ст. шк. узросту / Іван Шамякін; прадм. Алеся Бельскага. – Мінск: Маст. літ., 2009. – 463 с. – (Школьная бібліятэка)

У цэнтр пісьменніцкай увагі не магла не трапіць такая трагічная падзея, як Чарнобыль. Найвялікшая драма сучаснасці і ўсяго XX стагоддзя магутна скаланула свядомасць і сумленне ўсёй беларускай нацыі. Водгук Івана Шамякіна на чарнобыльскую катастрофу стаў вострай унутранай патрэбай чалавека, што нарадзіўся на Гомельшчыне — у палескім краі, які моцна засыпала радыеактыўная атрута і якому нечуванае ліха давялося зведаць спаўна. Думаецца, істотнае значэнне ў напісанні гэтага твора мелі паездкі пісьменніка на роднае Палессе, дзе ён увачавідкі сустрэўся з людской бядой і горам. Раман І. Шамякіна «Злая зорка» (1991) — першае вялікае эпічнае палатно ў беларускай прозе, у якім адлюстраваны трагедыя Чарнобыля і яго наступствы. Пісьменнік усебакова асэнсаваў маральныя перадумовы вялікай бяды, з суровай праўдзівасцю паказаў дні цяжкіх выпрабаванняў і пакутаў беларускага народа. У цэнтры ўвагі - вобраз старшыні райвыканкама Уладзміра Пыльчанкі, на плечы якога кладзецца цяжар ліквідацыі вынікаў аварыі, лёс ягонай сям'і.

 

2016 04 18 03Быкаў, В. Поўны збор твораў. У 14 т. Т. 1. Аповесці, апавяданні і прыпавесьці 90-х і 2000-х гадоў/ прадм. А. Пашкевіча. – Мінск, Саюз беларускіх пісьменнікаў; Масква, ТАА “Выдавецтва “Время”, 2005. – 656 с., 1 л. партр.

Найбольш яскравым прыкладам твораў апошніх гадоў В. Быкава з’яўляецца аповесць «Ваўчыная яма». Адзінота і трагізм чалавечага існавання, дарэмныя імкненні іх пераадолець, сэнсастрата – галоўныя прыкметы дадзенага твора, якія прымушаюць па-новаму асэнсоўваць беларускую літаратуру і адлюстраваную ў ёй рэчаіснасць. «Ваўчыная яма» – твор гуманістычны, але адначасова і анты-чалавечны. Здаецца, у ім дзейнічаюць пэўныя героі, але яны не маюць нават імёнаў: проста салдат, проста бомж. Ідучы рознымі жыццёвымі шляхамі, сышліся яны разам у страшным месцы – чарнобыльскай зоне, якая і стала іх апошнім прытулкам. Салдат-дэзерцір дзевятнаццаці гадоў ды стары алкаголік наўрад ці меркавалі калі-небудзь скончыць жыццё паяданнем жабаў з забруджанага балота, апынуўшыся ў ваўчынай яме, выкапанай чалавецтвам для сваіх блудных сыноў: «…каму хочацца лішні раз лезці ў атамнае пекла? Не хацелася і салдату, але во мусіў».

 


2016 04 18 04Алексиевич, С. А. Чернобыльская молитва: Хроника будущего/ Светлана Алексиевич. – М.: Время, 2016. – 304 с. – 2-е изд., стереотип. – (Собрание произведений)

Главной техногенной катастрофе ХХ века посвящена четвёртая книга знаменитого художественно-документального цикла «Голоса Утопии» Светланы Алексиевич, лауреата Нобелевской премии по литературе 2015 года «за многоголосное творчество – памятник страданию и мужеству в наше время».
«Совпали две катастрофы: космическая – Чернобыль, и социальная – ушёл под воду огромный социалистический материк. И это, второе крушение, затмило космическое, потому что оно нам ближе и понятнее. То, что случилось в Чернобыле, - впервые на земле, и мы – первые люди, пережившие это».
«Чернобыльская молитва» публикуется в новой авторской редакции, с добавлением 30 процентов нового текста, с восстановлением фрагментов, исключённых из прежних изданий по цензурным соображением.

 


2016 04 18 05Глушакоў, У. Чарнобыльскі шлях: Сямейн. хроніка: Для ст. шк. узросту / У. Глушакоў; Маст. У. І. Сытчанка // Развітанне на пачатку вясны. – Мн.: Юнацтва, 2001. – С. 393-510.

Старажытнае мястэчка Давыд-Гарадок ведалі даўно не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі, бо гэта адзін з прызнаных цэнтраў кветкаводства. Жывуць у гэтым маляўнічым кутку прыпяцкага Палесся простыя і мудрыя, з прадпрымальніцкай жылкай людзі - гарадчукі, якія працай на зямлі, гандлем насення кветак і гародніны стварылі свой уласны дабрабыт.
Аднак грошы, ды немалыя, прыводзяць і да злачынства. Пра ўсё гэта - добрае і кепскае, светлае і змрочнае ў жыцці старажытнага Давыд-Гарадка, які адсвяткаваў свой 900-гадовы юбілей, пра складаны і пакручасты лёс Сцяпана Крыгі, галоўнага героя, і расказваецца ў своеасаблівай сямейнай хроніцы. Кніга ўражвае прадчуваннем той катастрофы, што адбылася неўзабаве ў жыцці нашае вялікае дзяржавы.

 

2016 04 18 06Резанович, А. И. Полынь-вода: роман-хроника / Анатолий Резанович. – Минск: Маст. літ., 2012. – 398 с.

Вторая книга остросюжетного романа¬-хроники Анатолия Резановича «Полынь¬-вода» посвящена сложнейшим вопросам истории нашей родины, непосредственно влияющим на судьбы героев повествования, которых коснулись все сложности перестроечного периода: от Чернобыля до ГКЧП. Название романа направляет мысли читателя к чернобыльской трагедии. Лейтмотивом всей книги проходит мысль, что в жизни нет ничего, чтобы не смог пережить человек...

 

2016 04 18 07Фантом: Сборник документальных и художественных произведений о трагических событиях на Чернобыльской АЭС. – М.: Мол. гвардия, 1989. – 239 [1] с., ил.

В сборник входят воспоминания, документальные повести, рассказ, пьеса о трагических событиях на Чернобыльской АЭС в апреле 1986 года.
Одним из первых произведений о Чернобыльской катастрофе, вышедшим ещё в 1986 г., спустя всего 5 месяцев после взрыва, стала пьеса Губарева «Саркофаг». Впервые она была опубликована в №9 журнала «Знамя».
Вот что автор говорит о своей работе: «В начале мая я улетал в командировку в Чернобыль. Звонок из «Знамени»: «Ждём рукопись. Обо всём – и открыто. В объёме не ограничиваем. Форму выбирай сам. Договорились». Не ожидал я только одного: что отчёт об этой командировке станет пьесой. Трагедией… В то время она явилась откровением для многих».

 

2016 04 18 08Пташнікаў, І. Львы: Апавяданне / Маст. П. В. Калінін // Львы: Апавяданні: Для ст. шк. узросту. – Мн.: Юнацтва, 1991. – С. 84

У апавяданні I. Пташнікава «Львы» (1987) глыбока выпісаны пакуты ад радыяцыі і яе наступстваў сабакі Джукі. Гэта водгук на Чарнобыльскую трагедыю, яе вынікі для ўсяго жывога – ці то чалавек або жывёла.

 

2016 04 18 09Зубрыцкі, Э. І. Зара, распятая над лесам: Паэма / Прадмова А. Салтука // Рабінавыя астравы. – Віцебск: УПП “Віцебская абласная друкарня”, 2004. – С. 108

Глуха і ціха на ўсім белым свеце.
Стогнуць стрыжы.
Вецер і той не шалохнецца веццем -
Распят на дажджы.
Змрочна і нема,
Як баская кара,
Хмара плыве.
Водсвет маланак ці водсвет пажараў
У чорнай траве?
Пыл узвіхурыўся, лопнулі глуха
Кроплі вады.
Рыкнуў абуджана, гнеўна над вухам
Гром на сляды.
Пэўна ж, ударыць разбойна і спешна,
Здрадна, як нож.
Божа ўсявышні, хай міне нас, грэшных,
Чарнобыльскі дождж…
(урывак з паэмы “Зара, распятая над лесам”)

 

2016 04 18 10Куликов, Р., Тумановский, Е. Связанные зоной: [фантаст. роман] / Роман Куликов, Ежи Тумановский. – М.: АСТ : Астрель, 2010. – 381, [3] с. – (S.T.A.L.K.E.R.).

Случайных людей Зона не любит, но тех, кого она приняла, не отпустит просто так. Сталкер по прозвищу Кремень однажды решил вернуться к обычной жизни – с двумя приятелями покинул Зону, продал хабар и снова стал Алексеем Кожевниковым, старшим мастером заводской ремонтной бригады, любящим мужем и отцом. Но Зона жестоко напомнила о себе, и Алексей вынужден был отправиться в последнюю ходку для того, чтобы спасти от смерти десятилетнего сына…

 

2016 04 18 11Казько, В. Выратуй і памілуй нас, чорны бусел: Аповесці, апавяданні, эсэ. – Мн.: Маст. літ., 1993. – 319 с.: іл.

У аповесці намалявана не зусім рэальная карціна вясковага жыцця, а створаны парадыйна-парадаксальны свет бытавання людзей, поўны абсурду і анамалій.
Ва ўсёй трагедыйнай сімвалічнасці паўстае сцэна сяўбы ў чарнобыльскай зоне, на якой самазабыўна шчыруюць нябожчыкі. Яна — пік вар'яцтва, сімвал катастрафічнасці народнага быцця. Празаік востра адчувае жахлівасць, непрадказальнасць фізічнага і духоўнага Чарнобыля, інакш кажучы, пагрозу экалагічнай смерці, масавага чалавечага выраджэння, разбурэння мудрага зямнога светаўладкавання. У аповесці гучаць сумныя прароцтвы, тут уражваюць пісьменніцкія сімвалы і метафары, сцэны абсурду, якія звязаны з побытам нашай вёскі, лёсам беларусаў і іх будучыняй. Ёсць і надзея, што нас выратуюць празарэнне, чалавечая памяць, разважлівасць, здаровы сэнс быцця.

 

2016 04 18 12Навуменка, І. Гасцініца над Прыпяццю: Аповесць / І. Навуменка // Гасцініца над Прыпяццю. – Мн.: Маст. літ., 1994. – С. 3

Вопытны майстар прозы, вядомы беларускі пісьменнік Іван Навуменка ў аповесці “Гасцініца над Прыпяццю” расказвае пра роднае Палессе, закранутае чорным крылом Чарнобыля, па-новаму ацэньвае сённяшні дзень і нядаўняе мінулае.

 

2016 04 18 13Федарэнка, А. Бляха: Апавяданне / Уклад. І. Бутовіч; Прадм. І. Шамякіна // Прайсці праз зону. – Мн.: Маст. літ., 1996. – С. 61

Апавяданне А. Федарэнкі “Бляха” моцна прагучала ў беларускай літаратуры і было ганаравана замежных узнагарод як лепшы твор пра Чарнобыль. Галоўны герой – вясковы маргінал, у якога замест імя засталася адна толькі мянушка – “дохлы, п’яніца, да таго ж злодзей, “цюрэмшчык”. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС яго жыццё змяняецца: Бляха становіцца патрэбным памочнікам самотным старым. Аднак лёс усё роўна бязлітасна цягне яго да страшэннай развязкі.

Авторизация

:

Статистика пользователей

Период:

2016-03-01 - 2017-11-24

Зарегистрировалось:

914

verh ispkulturabynlbby1ncpigovbyvlib
afgan
 
 
god nauki