header 1
showcase left
  • 1-1banner.jpg
  • 2banner.jpg
  • banner2.jpg
  • banner4.jpg
  • banner5.jpg
  • banner6.jpg
showcase right
adress

95 гадоў – Янка Купала «Спадчына» (1922)

30 01Купала, Я. Спадчына : Вершы / Я. Купалы / Рэпрынтнае выданне. – Мінск: Маст. літ., 1992. – 224 с.
«Спадчына» — першы паэтычны зборнік Янкі Купалы савецкага часу на беларускай мове. Назву зборніку даў аднайменны верш. Зборнік уключае вершы і паэмы, напісаныя ў 1913—1919 гадах, а таксама творы жалейкаўскай пары, якія раней не былі надрукаваныя з-за цэнзурных перашкодаў.
У ідэйна-стылёвым плане ўсе творы знітаваныя агульнай канцэпцыяй — думкай пра лёс беларускай нацыі і чалавека на ключавым павароце гісторыі. Рамантычная абагульненасць і псіхалагічная абвостранасць успрымання жыцця надае шмат якім з твораў дзённікавы характар.

 

90 гадоў – Якуб Колас «У глыбі Палесся» (1927)

30 02Колас Я. У глыбі Палесся // Збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 9. Трылогія «На ростанях». Мн., «Маст. літ.», 1975. – С. 187.
«У глыбі Палесся» - другая частка трылогіі «На ростанях». Дзеянне рамана адбываецца ў Беларусі ў перыяд першай рускай рэвалюцыі, гады сталыпінскай рэакцыі і новага ўздыму рэвалюцыйнага руху. Малюючы шырокую карціну жыцця беларускага народа, аўтар асноўную ўвагу ўдзяляе праблеме гістарычнага лёсу інтэлігенцыі. Галоўны герой трылогіі - вясковы настаўнік Андрэй Лабановіч, які шукае правільныя шляхі да яднання з народам, да рэвалюцыі. У гэтым вобразе ўвасоблены лепшыя рысы перадавой інтэлігенцыі таго часу. Твор Я. Коласа напісаны з глыбокім веданнем народнага жыцця, псіхалогіі людзей і вызначаецца нацыянальным каларытам.

 


80 гадоў – Міхась Лынькоў «Міколка-паравоз» (1937)

30 03Лынькоў, М. Міколка-паравоз // Над бугам: Апавяданні, аповесці, урыўкі з рамана / Міхась Лынькоў; Уклад. З. Пазняк. – Мн.: Маст. літ., 2002. – С.238.
У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці «Апошні зверыядавец», «Міколка-паравоз», урыўкі з рамана «На чырвоных лядах». Свет створаных М. Лыньковым вобразаў стракаты і шматаблічны. Пісьменнік абраў шлях глыбокага пранікнення мастака ў псіхалогію чалавека, у сферу пачуццяў і думак.
"Міколка-паравоз" – шырока вядомая аповесць народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова пра жыццё і прыгоды хлопчыка Міколкі, сына чыгуначніка. Гэта - pэaлicтычны пa xapaктapу твop, нaпicaны нa aўтaбiягpaфiчным мaтэpыялe. Дзeяннe paзгopтвaeццa ў 1916 гoдзe.

 

70 гадоў – Якуб Колас «Рыбакова хата» (1947)

30 04Колас, Я. Рыбакова хата // Збор твораў. У 20 т. Т. 10. Паэмы «Рыбакова хата», «Суд у лесе», «Адплата» / Якуб Колас ; рэд. тома Т. С. Голуб ; падрыхт. Тэкстаў і камент. В. У. Карачун ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы. – Мінск : Беларус. навука, 2010. – С. 6.
У дзесяты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа ўвайшлі паэмы «Рыбакова хата», «Суд у лесе», «Адплата».
Паэма «Рыбакова хата», напісаная Якубам Коласам у 1940-1947 гг., выйшла ў серыі "Выбраныя творы беларускай савецкай літаратуры (1917-1947)". За гэты твор у 1949 г. аўтар быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР. Паказана жыццё беларусаў пад уладай Польскай дзяржавы. Беларускія сяляне не маюць уласнай зямлі і адчуваюць сваю бяспраўнасць і галечу. Глыбока раскрыты ўнутраны свет селяніна, паказаны перажыванні герояў у розных канкрэтных побытавых сітуацыях.

 

65 гадоў – Тарас Хадкевіч «Сяброўства» (1952)

30 05Хадкевіч, Т. К. Сяброўства : аповесці і апавяданні / Т. К. Хадкевіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1952. — 378 с.
Тарас Канстанцінавіч Хадкевіч – празаік, перакладчык, публіцыст, заслужаны работнік культуры Беларускай ССР, Член Саюза пісьменнікаў СССР. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў вёсцы Шайцерава. 3 1977 года яго імя носіць цэнтральная раённая бібліятэка г. Верхнядзвінска. У яе фондах ёсць амаль усе кнігі пісьменніка, матэрыялы аб яго жыцці і творчасці, шмат фотаздымкаў.
Зборнік «Сяброўства» ўключае аповесці «Вяснянка» і «Рэха ў гарах», а таксама апавяданні «Над Дунаем», «Неспакой», «Плытагоны», «Новая школа» і «Сяброўства».

 

55 гадоў – Васіль Быкаў «Трэцяя ракета» (1962)

30 06Быкаў. В. Трэцяя ракета // Збор твораў. У 6 т. Т. 1. Аповесці. Апавяданне / Прадм. М. Тычыны. – МН.: Маст. літ., 1992. – С. 105.
У першы том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава ўвайшлі аповесці «Жураўліны крык», «Трэцяя ракета», «Альпійская балада», «Дажыць да світання» і апавяданне «Сваякі».
У аповесці «Трэцяя ракета» лёс звёў на перадавой, у адным акопе, вельмі розных людзей, якім разам трэба вытрымаць першую танкавую атаку немцаў. У цяжкія часіны і смяротнай небяспецы выяўляюцца сапраўдныя чалавечыя характары.

 

55 гадоў – Іван Мележ «Людзі на балоце» (1962)

30 07Мележ, І. Людзі на балоце: Раман з «Палескай хронікі» / Іван Мележ. – Мн.: Маст. літ., 2002. – 366 с. – (Беларуская проза ХХ стагоддзя).
«Людзі на балоце» - выдатны раман народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа, першы з цыкла «Палеская хроніка».
У рамане ідзе гаворка пра жыхароў глухой вёскі Курані, адрэзанай ад іншага свету непраходнымі палескімі балотамі. Аўтар амаль што з этнаграфічнай дакладнасцю апісвае жыццё і побыт палешукоў, народныя традыцыі і святы. На фоне ўсяго гэтага разгортваецца гісторыя жыцця і кахання галоўных герояў – Васіля Дзятліка і Ганны Чарнушкі.

 

45 гадоў – Васіль Быкаў «Сотнікаў» (1972)

30 08Быкаў В. Сотнікаў // Поўны збор твораў. У 14 т. Т. 3. Аповесці. – Мінск, Саюз беларускіх пісьменнікаў; Масква, ТАА «Выдавецтва «Время», 2005. – С. 351.
«Сотнікаў» - гэта аповесць-разважанне аб вечных філасофскіх пытаннях — цане жыцця і смерці, баязлівасці і гераізме, вернасці абавязку і здрадзе, — пытаннях, з усёй варожасцю зададзеных героям Васіля Быкава вайной.
Два партызаны, Сотнікаў і Рыбак, накіроўваюцца ў вёску, каб здабыць харчаванне для атрада. Сотнікава мучае кашаль, які можа выдаць іх з напарнікам. Ён мог бы лёгка ўхіліцца ад задання, спаслаўшыся на хваробу, але хоча паказаць, што не цураецца ні «бруднай працы», ні небяспекі. Рыбак вельмі моцны і гатовы да ўсяго, але два партызаны па-рознаму рэагуюць на сустрэчу з ворагам.

 

45 гадоў – Уладзімір Караткевіч «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1972)

30 09Караткевіч Ул. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Хрыстос прызямліўся ў Гародні (Евангелле ад Іуды) : Раман. – Мн.: Маст. літ., 1980. – 400 с.
Гісторыка-псіхалагічны раман-прытча «Хрыстос прызямліўся ў Гародне» - гэта гістарычныя старонкі пра тыя далёкія, змрочныя часы, калі наш народ знаходзіўся пад прыгнётам царквы і феадалаў. Твор поўны горкай іроніі, неверагодных прыгод, гратэскава-гумарыстычных, трагічных, вясёлых і іншых сітуацый.

 


40 гадоў – Уладзімір Караткевіч «Зямля пад белымі крыламі» (1977)

30 10Караткевіч, У. Зямля пад белымі крыламі: Нарыс. Дзікае паляванне караля Стаха: Аповесць: Для сярэд. і ст. шк. узросту / Маст. А. У. Басалыга. – Мн.: Юнацтва, 1995. – С. 3.
У гэтай кнізе ідзе размова пра прыроду роднага краю, фауну і флору, фальклор і этнаграфію, пра далёкае і блізкае мінулае. Гэтыя творы пра любоў да Айчыны.
У нарысе «Зямля пад белымі крыламі» аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднае зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Падставай для напісання нарысу сталі асабістыя перажыванні Уладзіміра Караткевіча, ўспрыманне тых ці іншых падзеяў, сведкам якіх ён быў.

 

20 гадоў – Святлана Алексіевіч «Чарнобыльская малітва» (1997)

30 11Алексиевич, С. А. Чернобыльская молитва: Хроника будущего. – М.: Время, 2016. – 304 с. – 2-е изд., стереотип. – (Собрание произведений).
«Чарнобыльская малітва» - кніга нобелеўскай лаўрэаткі, беларускай журналісткі і пісьменніцы Святланы Алексіевіч, прысвечаная аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе.
У наступныя пяць гадоў пасля аварыі Алексіевіч гутарыла з пяццюстамі сведкамі аварыі, у тым ліку пажарнымі, ліквідатарамі, палітыкамі, лекарамі, фізікамі і звычайнымі грамадзянамі. Кніга апісвае псіхалагічную і асабістую трагедыю, якой стала Чарнобыльская аварыя.

Авторизация

:

Статистика пользователей

Период:

2016-03-01 - 2017-11-24

Зарегистрировалось:

914

verh ispkulturabynlbby1ncpigovbyvlib
afgan
 
 
god nauki