header 1
showcase left
  • 1-1banner.jpg
  • 2banner.jpg
  • banner2.jpg
  • banner4.jpg
  • banner5.jpg
  • banner6.jpg
showcase right
adress

08 01

У кніг, як і ў людзей, розны лёс. Адны, толькі з’явіўшыся, знікаюць, а другія ідуць з намі па жыцці.
У гэтым годзе многія любімыя кнігі адзначаюць юбілейныя даты. Яны жывуць ужо шмат гадоў і будуць жыць вечна.

 

08 0208 03110 гадоў зборніку «Жалейка» (1908) — першы зборнік Янкі Купалы, выдадзены ў пачатку 1908 года ў Санкт-Пецярбургу выдавецкай суполкай «Загляне сонца і ў наша ваконца» тыражом 4300 асобнікаў, дзе былі надрукаваны 95 лірычных вершаў 1905-1907 гг. і паэма «Адплата кахання».
У зборніку ўпершыню публікуецца праграмны верш паэта «А хто там ідзе?», які заняў асаблівае месца ў творчасці Купалы, на доўгі час стаў неафіцыйным беларускім гімнам і перакладзены на 82 мовы свету. Зборнік двойчы канфіскоўваўся царскімі ўладамі. Публікацыя «Жалейкі» адыграла надзвычайную ролю ў станаўленні беларускай літаратуры і творчага крэда яе аўтара. Літаратурны крытык Леў Клейнбарт адзначыў, што «Жалейка» выражала нацыянальны ўздым тагачаснага грамадства.
Чытаць: http://rv-blr.com/literature/2663

 

08 04105 гадоў твору «Шляхам жыцця» (1913) — трэці зборнік вершаў Янкі Купалы, ўпершыню выдадзены ў 1913 годзе ў Санкт-Пецярбургу ў выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца». Першы тыраж зборніка склаў 3 тысячы асобнікаў. Купала прысвяціў зборнік доктару Аляксандру Ярэмічу, які выдаў кнігу Купалы за свае ўласныя сродкі. У зборнік увайшло больш за 200 вершаў, напісаных пераважна ў 1910-1913 гадах, шэраг перакладаў і некаторыя вершы з папярэдніх зборнікаў Купалы «Жалейка» і «Гусляр». Зборнік складаецца з сямі асобных раздзелаў.
Чытаць: http://www.rulit.me/books/shlyaham-zhyccya-read-294115-1.html

 

08 0608 05105 гадоў апавяданню “Нёманаў дар” (1913)
Апавяданням Коласа, як і яго вершам, уласціва цэласнае, нібыта крыху наіўнае бачанне навакольнага свету, яны прасякнуты тымі ж, што і паэзія, матывамі і вобразамі.
Колас-празаік многае бярэ ад Коласа-паэта. Яркай дэталлю ён замяняе падрабязнае апісанне, шырока ўжывае параўнанні, эпітэты, іншыя мастацкія сродкі. Вызначаюцца коласаўскія апавяданні сакавітай мовай, своеасаблівым музычным рытмам, гумарам.
Апавяданне “Нёманаў дар” напісана пад псеўданімам Тарас Гушча.
Вясной у вёску прыехаў "стары скарбовы каморнік са сваімі інструментамі". Нёман, пракладваючы сабе новую дарогу, адрэзаў шырокую луку. Сяляне радаваліся, што будзе прыпынак для жывёлы. Аднак "нёманаў дар" забіралі ў вяскоўцаў. Сяляне абураны, бо гэты бераг ракі заўжды належыў ім, яны вырываюць пастаўленыя каморнікам межавыя слупы. Найбольшую актыўнасць праяўляе пры гэтым Андрэй Зазуляк.
Ганна, дачка Андрэя Зазуляка, падабаецца лясніку. Каб прывязаць да сябе дзяўчыну, ён пачаў шантажыраваць яе, што пасадзіць у астрог бацьку.

 

08 0795 гадоў паэме «Новая зямля» (1923) — ліра-эпічная паэма, напісана Якубам Коласам у 1911-1923 гадах, першы беларускі буйны эпічны твор. У паэме перад чытачом паўстае маніфэст магчымасці годнага быцця, міру і дабрабыту, магчымасці, якую дае зямля — месца і стымул жыццятворчасці для кожнага сумленнага беларуса. З’явіўшыся ў тыя часы, калі фармаваўся філасофскі падмурак нацыянальнае ідэі нашае дзяржавы і будучыня яе народу, за «Новай зямлёй» стала замацоўваецца эпітэт энцыклапедыі жыцця беларускага сялянства канца XIX — пачатку XX стагоддзяў.
Першаасновай твору стала жыццё бацькоў Якуба Коласа, а таксама астатніх членаў сям’і, сваякоў і знаёмых. Як і ў рамане «На ростанях», многія героі паказаны пад сапраўднымі прозвішчамі сваіх прататыпаў, а тапаніміка твору захавала назвы сапраўдных месцаў: мястэчак, гарадоў, рэк і г. д. Аднак назву Лесніковай пасады паэт змяніў — у паэме яна названа Парэчча, а сапраўды звалася Ласток.
Гісторыя з пакупкай зямлі, якая з’яўляецца галоўнай сюжэтнай лініяй у паэме, адбылася з бацькам і дзядзькам паэта, але ў жыцці яна мела некаторыя адрозненні, так, зямля ўсё ж такі была купленая, хоць і давялося за яе заплаціць двойчы, бо першая вусная дамова была аднабакова скасавана прадаўцом.
Прататыпамі галоўных герояў з’яўляюцца бацькі паэта: Міхаіл Казіміравіч і Ганна Юр’еўна і ягоны дзядзька Антось. Сам аўтар уклаў свае рысы ў вобраз Кастуся, аднаго з сыноў Міхала.

Чытаць: http://knihi.com/Jakub_Kolas/Novaja_ziamla.html

 

08 0808 0950 гадоў раману “Каласы пад сярпом тваім” (1963)

Упершыню надрукаваны ў часопісе «Полымя» у 1965 годзе ў №№ 2-6. Асобным выданнем - у 1968 годзе ў Мінску.
Раман апісвае станаўленне беларускай нацыі, малюючы тры пакаленні шляхецкай сям'і Загорскіх. Галоўным героем з'яўляецца Алесь Загорскі, чыё станаўленне і развіццё малюецца ад 14 да 20 гадоў. Таксама намаляваны высакародныя сем'і Раўбічаў і Клейнаў, памешчыкі Кроер, Таркайлы і іншыя, сялянская сям'я Когутаў, паўстанцы Чорны Война і Корчак, сябры Алеся з Віленскай гімназіі і Пецярбургскага ўніверсітэта: Кастусь і Віктар Каліноўскія, Усяслаў Грыма, Мсціслаў Маеўскі і іншыя. З гістарычных персанажаў прысутнічае Кастусь Каліноўскі, з падзей: дзейнасць «Агула», адмена прыгоннага права і іншыя.
Раман змяшчае апісанні беларускіх абрадаў, звычаяў, шмат фальклорнага матэрыялу, у прыватнасці легенда аб белым жарабя становіцца сімвалічным лейтматывам твора.

Чытаць:http://www.rulit.me/books/kalasy-pad-syarpom-tvaim-kniga-pershaya-vyjsce-krynic-read-293248-1.html

 

08 1008 1190 гадоў аповесці «Сын вады» (1928)
Янку Маўра, які найперш пісаў для юных чытачоў, можна лічыць у беларускай літаратуры заснавальнікам прыгодніцкага жанру.
Сюжэтная лінія галоўнага героя, юнага вогнезямельца Манга, у аповесці пабудавана на распаўсюджанай у прыгодніцкай літаратуры схеме: выратаванне белага чалавека ад дзікіх тубыльцаў. Дарэчы, менавіта гэта і не ўспрыняў тагачасны рэцэнзент аповесці на старонках часопіса «Полымя», палічыўшы гэтую гісторыю неапраўданай данінай «нізкаякаснаму прыгодніцтву».

Чытаць: http://knihi.com/Janka_Maur/Syn_vady.html

 

08 1208 1370 гадоў казкі для дзяцей «Вавёрчына гора» (1948)
Казка ўбачыла свет у 1948 г. i адразу закранула сэрцы дзяцей.
Сюжэт казкі «Вавёрчына гора» складаецца з асобных эпізодаў-прыгод, паяднаных агульным клопатам: як хутчэй дапамагчы вавёрачцы. Як i належыць гэтаму жанру, казка «Вавёрчына гора» заканчваецца шчасліва: пepacтaлi балець у Веры-вавёрачкi зубкі i нават яшчэ да таго, як бусел уручыў ёй мала¬ток (усё роўна яна была вельмі ўдзячна: «малаточак спатрэбіцца ў хаце»). Твор гэты прасякнуты дабрынёй, спачуваннем. У казцы «Вавёрчына го¬ра» шмат слоў з памяншальна-ласкальнымі cyфіксамi. Яны ўзмацняюць эмацыйнае ўздзеянне казкі, настройваюць дзяцей на дабрыню, добразычлівасць: бабулька, мяшэчак, зубкі, сястрыца, зайка, мамачка, ручаёк, лісток, малаточак i інш.
У казцы «Вавёрчына гора» няма маральных павучанняў; не гаворыць паэт дзецям, што трэба быць добрым, спагадлівым, гатовым прыйсці на дапамогу, належыць даражыць славай бацькоў, дзядоў, прадзедаў. Усё гэта вычытваюць, спасцігаюць caмi чытачы; добра адчуваюць яны адносіны аўтара да таго, пра што ён пiшa займальна, з гумарам, цеплынёй.
Чытаць: http://knihi.com/Vasil_Vitka/Vaviorcyna_hora.html

 

08 1408 1555 гадоў казкі «Калінавая рукавічка» (1963). Галоўная тэма творчасці Алены Васілевіч -- гэта праблемы сям'і, выхаванне дзяцей, маральна-этычныя праблемы сучаснасці. Шмат Алена Васілевіч пісала для дзяцей. Яе казка "Калінавая рукавічка" ўвайшла ў беларускую дзіцячую класіку. Майстэрства А. Васілевіч як дзіцячай аўтаркі выявілася і ў яе апавяданнях для дзяцей, якія, пачынаючы з 1950-х гг., пачалі друкавацца ў дзіцячых перыядычных выданнях, а потым увайшлі ў зборнікі.
Чытаць: http://www.rulit.me/books/kalinovaya-rukavichka-read-54283-1.html

Авторизация

:

Статистика пользователей

Период:

2016-03-01 - 2018-08-17

Зарегистрировалось:

951

verh ispkulturabynlbby1ncpigovbyvlib
afgan
 
 
23 01
 
 god 1