header 1
showcase left
  • 1-1banner.jpg
  • 2banner.jpg
  • banner2.jpg
  • banner4.jpg
  • banner5.jpg
  • banner6.jpg
showcase right
adress

2015 12 14 01Гарады... Вялікія і малыя, розныя па сваіх абрысах і характарах, стаяць яны на зямлі нашай беларускай. I ў кожнага з іх свой лёс, свая гісторыя. 3 глыбінь стагоддзяў дайшлі да нас звесткі пра Дрысу /Верхнядзвінск/ - старажытнейшы горад. Першае летапіснае ўпамінанне аб ім адносіцца да 1386 года, калі тутэйшы замак, што з'яўляўся асноўнай крэпасцю, быў спалены Андрэем Полацкім, які адкрыта выступіў супраць польска-літоўскай Крэўскай уніі (1385 год).

3 ХУ стагоддзя Дрыса была асобнай, падпарадкаванай Полацку, воласцю, пра што ўпамінаецца ў пагадненні паміж вялікім князем літоўскім Аляксандрам і вялікім князем маскоўскім Іванам III ад 25 сакавіка 1503 года. У Лівонскую вайну Дрыса была ўзята войскам Івана Грознага і ўтрымлівалася ім 19 гадоў. У гэты час, непадалёку ад горада, была пабудавана крэпасць Сокал, якая аказала дапамогу асаджанаму Полацку. У 1582 годзе горадам авалодаў С. Баторый. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.), Дрыса, ў ліку іншых беларускіх гарадоў, была далучана да Расіі. У 1776-1796 гадах - гэта павятовы горад Полацкай, з 1802 года - Віцебскай губерняў.
У пачатку Айчыннай вайны 1812 года каля Дрысы быў умацаваны лагер і галоўная кватэра камандуючага 1-й рускай арміяй М. Б. Барклая дэ Толі. У памяць аб тых падзеях у 1912 годзе ў горадзе быў устаноўлены абеліск, які захаваўся да нашых дзён. Умацаваная пазіцыя рускай арміі — Дрысенскі лагер быў створаны яшчэ напярэдадні Айчыннай вайны. Пабудаваны па плану прускага генерала Фуля, ваеннага саветніка Аляксандра I, ён займаў тэрыторыю каля 14 кв. км. Меркавалася, што ў выпадку нападу напалеонаўскіх войск на Расію, 1-я Заходняя армія пад камандаваннем М. Б. Барклая дэ Толі адыдзе ў Дрысенскі лагер і тут затрымае наступленне галоўных варожых сіл. У гэты час 2-я руская армія, пад камандаваннем П. I. Баграціёна, нанясе ўдары па флангах і тылу праціўніка. Але дзеянні французскіх войск, асноўныя сілы якіх рухаліся на Докшыцы і Глыбокае, каб ісці далей на Маскву, адразу ж выявілі памылковасць гэтага плана. Калі войскі 1-й арміі адступілі ад Вільні і сканцэнтраваліся ў Дрысенскім лагеры, туды прыбыў Аляксандр I са світай. Пры аглядзе ўмацаванняў генералы далі адмоўнае заключэнне аб лагеры. Ён знаходзіўся ў баку ад асноўных стратэгічных напрамкаў і не прыкрываў шляхоў да Масквы і Пецярбурга. 2-я армія П. I. Баграціёна не змагла, як планавалася, прабіцца праз Вілейку і вымушана была адыходзіць на Бабруйск. М. Б. Барклай дэ Толі разумеў, што праціўнік можа адрэзаць яе ад 1-й арміі і паставіць у цяжкае становішча, таму рашуча патрабаваў злучэння рускіх сіл і адыходу з Дрысы. Ваенны савет, які адкрыўся ў лагеры, падтрымаў яго і 1-я армія пачала марш на Віцебск. Праз некаторы час войскі Барклая дэ Толі і Баграціёна злучыліся ў Смаленску.
Горад доўгі час заставаўся адсталым павятовым цэнтрам. Насельніцтва цярпела, пакутавала ад эпідэмій і навадненняў. У 1855 годзе, як сведчыць «Памятная кніжка Віцебскай губерні на 1864 г.», увесь горад, акрамя 7 дамоў, быў затоплены. Мала што змянілася ў павеце і пасля адмены прыгоннага права. У той час тут дзейнічалі ўсяго 4 дробныя прадпрыемствы з 28 работнікамі. У 1866 годзе паблізу Дрысы была пракладзена чыгунка Полацк-Дзвінск (зараз Даўгаўпілс). Як чыгуначная станцыя, Дрыса з'яўлялася адным з галоўных пунктаў вывазу лёну за мяжу. У 1905 годзе ў горадзе было 14 дробных прамысловых прадпрыемстваў, гарадское і прыходскае вучылішчы, ніжэйшая рамесная школа, бальніца, аптэка. Цяжкія ўмовы жыцця, бяспраўе, эксплуатацыя штурхалі працоўных на барацьбу супраць самадзяржаўя. Буйныя сялянскія хваляванні адбываліся ў 1905 годзе. Невыпадкова віцебскі губернатар даносіў: «Найболыш упарты характар носяць беспарадкі ў Дрысенскім павеце». Зразумелы таму той энтузіязм, які выклікала ў горадзе падзенне самадзяржаўя ў лютым 1917 года. У сувязі з гэтай падзеяй працоўныя Дрысы паслалі Петраградскаму Савету прывітальную тэлеграму. У сакавіку-красавіку Савет рабочых дэпутатаў быў створаны і ў Дрысе. Савецкая ўлада ў Дрысе ўстаноўлена ў лістападзе 1917 года. У лютым 1918 года, за некалькі дзён да акупацыі горада войскамі кайзераўскай Германіі, У. I. Ленін накіраваў старшыні Дрысенскага Савета рабочых дэпутатаў Л. Б. Урбану тэлеграму аб арганізацыі супраціўлення ворагу і мерах на выпадак, калі давядзецца пакінуць горад. I усё ж Дрыса была акупіравана: спачатку — нямецкімі войскамі, затым — да кастрычніка 1920 года — войскамі буржуазнай Польшчы.
Дрысенскі раён быў утвораны ў 1924 годзе. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны на яго тэрыторыі працавалі ўжо лесапільны, 2 цагельныя і 4 ільнозаводы, 2 машынна-трактарныя станцыі, калгасы і саўгасы, у распараджэнні якіх было каля 70 трактароў. У горадзе разгарнулася камунальнае і жыллёвае будаўніцтва, адкрыўся тэатр.
Усё абарвала вайна. За 3 гады фашысцкай акупацыі ў раёне былі спалены і расстраляны 8573 чалавекі: 3639, у тым ліку 2118 дзяцей да 12 гадоў і 310 чалавек старэй 50 гадоў, утоплена у рацэ Свольна; звыш 6 тыс. пагналі ў рабства. Колькасць насельніцтва раёна скарацілася больш чым удвая. Да гэтага часу не адноўлена 120 вёсак з тых 426, якія былі спалены. На іх месцы ўзвышаюцца маўклівыя курганы, абеліскі пад чырвонай зоркай. Самы вялікі з іх — Курган Дружбы — насыпаны на граніцы Верхнядзвінскага, Себежскага і Лудзенскага раёнаў у гонар баявога брацтва рускіх, беларускіх і латышскіх партызан.
Барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі раёна вялі 3 партыйна-камсамольскія падпольныя арганізацыі: 1-я і 2-я Дрысенскія, Асвейская імя М. В. Фрунзе, Латышская партызанскія брыгады. Гераічна змагаліся верхнядзвінцы і на франтах Вялікай Айчыннай.
8 Герояў Савецкага Саюза дала Радзіме тутэйшая зямля. 5 з іх загінулі ўдалечыні ад роднага дома. А ў Верхнядзвінску ёсць помнік маёру Міхаілу Маскоўскаму і старшаму лейтэнанту Аркадзію Панціелеву, адна з цэнтральных вуліц названа імем камандзіра асобнага сапёрнага батальёна маёра Анатоля Качкара. Гэтыя афіцэры загінулі смерцю храбрых, вызваляючы горад.
Горад Верхнядзвінск вызвалены 12. 07. 1944 г. войскамі 2-га Прыбалтыйскага фронту.
У 1977 годзе быў адкрыты мемарыяльны архітэктурна-скульптурны комплекс. У цэнтры кампазіцыі на насыпаным узгорку — постаць старога і дзяўчыны, вакол укапаны масіўныя жалезабетонныя слупы, якія нагадваюць супрацьтанкавыя надаўбні. На іх тарцовых плоскасцях — звесткі аб стратах раёна ў Вялікую Айчынную вайну.
Верхнядзвінск - такую назву горад атрымаў у снежні 1962 г. - адзін з найбольш добраўпарадкаваных раённых цэнтраў рэспублікі з насельніцтвам 7343 тыс.чалавек ( па перапісу насельніцтва 2009 г.).
Дынамічна развіваюцца прамысловыя прадпрыемствы горада: ААТ «Верхнедвинский маслосырзавод», ААТ «Верхнедвинский льнозавод», КУП «Верхнедвинский завод столярных изделий», філіял РУПП «Витебскхлебпром» Верхнядзвінскі хлебазавод.
Захаваліся помнікі архітэктуры: жылы дом (пач. ХХ ст.) на вул. Савецкая, 43. Былы жылы дом, помнік грамадзянскай архітэктуры пачатку 20 стагоддзя. Гэты помнік увайшоў у дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ.
Верхнядзвінская Мікалаеўская царква, помнік архітэктуры класіцызму. Пабудавана ў 1819 г. з цэглы. Храм падоўжна-восевай 4-часткавай кампазіцыі: званіца, трапезная, асн. аб’ём, абсіда. Квадратны ў плане асн. аб’ём завершаны высокім буйнамаштабным цыліндрычным барабанам са сферычным купалам і галоўкай у завяршэнні.
Касцёл Раства Панны Марыі - адзін з нешматлікіх архітэктурных помнікаў, які на вачах аднаго пакалення перажыў сваю гібель і адраджэнне. У Памятнай кніжцы Віцебскай губерні на 1882 г. сказана, што пры касцёле існавала вучылішча. Сам касцёл, плябанскія дамы, лаўкі, агароджа і брама склалі адзіны архітэктурны ансамбль, хаця і будаваліся ў розныя гады. Знешнія абрысы касцёла маюць выгляд шасцігранніка, да якога з усходняга боку прымыкае квадратная ў плане рызніца. Над галоўным уваходам узвышаецца вежа, пакрытая чатырохгранным шатром. Уцэлым у абліччы будынка ўлоўліваюцца архітэктурныя рысы неаготыкі з элементамі барока.

300 год — як пачаў дзейнічаць Забельскі дамініканскі калегіум /Валынцы/
110 год — Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, каталіцкі храм, помнік архітэктуры неараманскага стылю. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі Росіца, пабудаваны ў 1906 г. з цэглы (завод у в. Сар'я) на месцы драўлянага парафіяльнага храма 1778 г., фундаванага разам з уніяцкай царквой М.Т. Лапацінскім.
150 год - Бігосава, аграгарадок на рацэ Росіца. Адміністрацыйны цэнтр Бігосаўскага сельсавета. Паўстаў ў 1866 годзе пры будаўніцтве Рыга-Арлоўскай чыгункі. Першапачаткова станцыйнае паселішча, як і станцыя, называлася Георгіеўская, складалася з трох будынкаў: сціплага драўлянага будынка станцыі, пакгаўза і жылога дома.
90 год - Чыгуначны вакзал, помнік архітэктуры мадэрну ў агр. Бігосава. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння. Пабудаваны ў 1926 г. на станцыі Бігосава на чыгуначнай лініі Полацк —Даўгаўпілс.

 СТУДЗЕНЬ

1 - 20 год з дня заснавання Верхнядзвінскага раённага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла РУП “Белтелеком”
1 - 20 год з дня заснавання Верхнядзвінскага раённага вузла паштовай сувязі
3 - 65 год з дня нараджэння вучонага ў галіне методыкі выкладання матэматыкі, доктара педагагічных навук, прафесара Ананчанкі Канстанціна Ануфрыевіча (1951-2009) /в. Казуліна/
16 - 160 год з дня нараджэння гістарычнага жывапісца-біблеіста Аскназія Ісака Львовіча (1856-1902) / г. Дрыса/

ЛЮТЫ

15 - 85 год з дня нараджэння Героя Сацыялістычнай працы Рудкоўскага Іосіфа Максімавіча ( 1931-1996) /в. Бузова/
27 - 65 год з дня нараджэння беларускага мастака Малея Аляксандра Васільевіча ( 1951) /в. Садкоўшчына/

КРАСАВІК

5-80 год з дня нараджэння Героя Сацыялістычнай працы Шушкевіч Ганны Паўлаўны ( 1936) /в. Падгайскія/
15 - 100 год з дня нараджэння беларускага савецкага літаратуразнаўцы, крытыка, паэта, кандыдата філалагічных навук, члена Саюза пісьменнікаў СССР Барсток Марыны (Марыі Мікітаўны) (1916-1994) /Наркавічы /

МАЙ

1-75 год з дня нараджэння воіна-інтэрнацыяналіста Дзевяковіча Аляксандра Сцяпанавіча (1941-1983) /в.Шалягова/
8 - 80 год з дня нараджэння гісторыка, краязнаўцы, былога дырэктара СШ №2 Масяйчонка Рамуальда Піліпавіча (1936-1991) /г. Верхнядзвінск/
23 - 65 год з дня нараджэння беларускага мастака, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Віцебшчыны (1980 г.) Счаснага Валерыя Ігнатавіча (1951)
/г. Верхнядзвінск/

ЧЭРВЕНЬ

8 - 55 год з дня нараджэння мясцовага паэта Іванова (Красняты) Сяргея (1961-2011) /г. Верхнядзвінск/
12 - 65 год з дня нараджэння беларускага мастака Пятрова Аляксандра Мікалаевіча (1951) / в. Боркавічы/
28 - 70 год з дня нараджэння празаіка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Рудога Васіля Іосіфавіча (1946-2014) /г. п. Асвея/

ЛІПЕНЬ

30 год з дня заснавання ААТ “Верхнядзвінскі райаграсервіс” (1986)
11 – 60 год з дня заснавання КУПСГВ “Асвейскі”
29 - 55 год з дня нараджэння воіна-інтэрнацыяналіста Яроменкі Пятра Мікалаевіча (1961-1982) /в.Чапаеўская/

ЖНІВЕНЬ

3 - 85 год з дня нараджэння краязнаўцы, арганізатара і былога дырэктара Валынецкага музея імя Чэрскага Шымука Барыса Піліпавіча (1931-2008) /Валынцы/

ВЕРАСЕНЬ

1 - 40 год з дня заснавання Верхнядзвінскай дзяржаўнай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы

КАСТРЫЧНІК

24 - 95 год з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Траян Надзеі Віктараўны (1921-2011) / г. Верхнядзвінск/

ЛІСТАПАД

25 год з дня заснавання Верхнядзвінскага мытнага паста Полацкай мытні (1991)
20 - 85 год з дня заснавання раённай газеты «Дзвінская праўда» (1931)
23 – 200 год з дня нараджэння беларускага паэта, драматурга, публіцыста, выпускніка Забельскага дамініканскага калегіума Вярыга-Дарэўскага Арцёма Ігнатавіча /Валынцы/

СНЕЖАНЬ

3 – 95 год з дня заснавання Прадстаўніцтва "Белдзяржстрах" (1921)
25 - 70 год з дня заснавання КУПСГВ “Дрысенскі”
26 - 55 год з дня нараджэння доктара гістарычных навук, прафесара кафедры міжнародных адносін, дэкана факультэта міжнародных адносін БДУ Шадурскага Віктара Генадзьевіча (1961) / Сар’я/

2015 12 14 02АСКНАЗІЙ ІСАК ЛЬВОВІЧ
(16. 01. 1856, г. Дрыса-1902, г. Масква)

Акадэмік жывапісу (1885). Вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1874-1879). За дыпломную работу «Распусніца перад Хрыстом» (1879) атрымаў вялікі залаты медаль. Працаваў у Італіі, Германіі, Польшчы (1880- 1884). Вярнуўшыся, жыў у Віцебску. Пісаў карціны на міфалагічныя сюжэты («Майсей у пустыні» і інш.), а таксама жанравыя сцэны з жыцця гарадоў і мястэчак Беларусі («Прыход суботы» (1890), «Па пазыку» (1892) і інш.). Удзельнічаў у выстаўках Пецярбургскага аб'яднання мастакоў у 1887 г. Падтрымліваў цесныя сувязі з І. Рэпіным.

 

2015 12 14 03РУДКОЎСКІ ІОСІФ МАКСІМАВІЧ
(15. 02. 1931, в. Бузова Верхнядзвінскага раёна-
08. 01. 1996, г. Мозыр)
Герой Сацыялістычнай працы

Перадавік нафтаперапацоўчай прамысловасці, буравы майстар. За поспехі ў развіцці геолага-разведвальных работ, адкрыццё і разведванне залежаў карысных выкапняў Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы (1966). Узнагароджаны залатым медалём «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай Працы, двума ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

 

2015 12 14 04МАЛЕЙ АЛЯКСАНДР ВАСІЛЬЕВІЧ
(27. 02. 1951, в. Садкоўшчына Верхнядзвінскага раёна)

Беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1973). Член Беларускага саюза мастакоў. Член творчага аб’яднання "Квадрат". Цэнтральнае месца ў творчасці займаюць аб’ёмна-прасторавыя канцэпцыі і канцэптуальны жывапіс, у аснове якой ляжыць асабістая тэорыя "Обратная информация".
Мае надрукаваныя работы па тэорыі мастацтва. Былі арганізаваны выставы ў Беларусі, Расіі, Азербайджане, Літве, Іспаніі, Амерыцы, Германіі, Польшчы. Лаўрэат 1 прэміі першага міжнароднага пленэра "Малевич. УНОВИС. Современность".

 

2015 12 14 05ШУШКЕВІЧ ГАННА ПАЎЛАЎНА
(05. 04. 1936, в. Падгайскія Верхнядзвінскага раёна)
Герой Сацыялістычнай працы

Працоўную дзейнасць пачала ў 1950 г. ў паляводчай брыгадзе саўгаса «Дриссенский». За дасягненне значных вынікаў атрымала званне перадавіка сельскагаспадарчай вытворчасці. У 1953-1991 гг. працавала свінаркай. Званне Героя Сацыялістычнай працы
прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за высокія паказчыкі, дасягнутыя ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці і выкананні пяцігадовага плана продажу дзяржаве прадуктаў земляробства і жывёлагадоўлі (1971). Узнагароджана залатым медалём «Серп и Молот» Героя Сацыялістычнай Працы, двума ордэнамі Леніна.

 

2015 12 14 06БАРСТОК МАРЫЯ МІКІТАЎНА
(15. 04. 1916, в. Наркавічы Верхнядзвінскага раёна -1994, г. Мінск)

Крытык. Паэт. Літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1950). Член Саюза пісьменнікаў СССР (1951).
Скончыла Полацкі педагагічны тэхнікум (1935). Выкладала мову і літаратуру ў Ветрынскай сярэдняй школе (1935-1937). Вучылася завочна ў Магілёўскім і Мінскім педінстытутах (1937-1939). Працавала загадчыкам аддзела культуры Брэсцкай абласной газеты «Зара» (1939-1940). У 1941-1943 гг. жыла ў Горкаўскай вобласці, працавала на заводзе. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1945). Вучылася ў аспірантуры пры Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР (1946-1949). У 1953-1956 гг. выкладала літаратуру ў Вышэйшай партыйнай школе пры ЦК КПБ. Загадвала сектарам мовы і літаратуры Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР.
З 1959 па 1979 гг. працавала навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Я.Купалы АН БССР. Узнагароджана медалём, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Аўтар даследаванняў пра жыццё і творчасць вядомых беларускіх пісьменнікаў Я. Коласа, М. Багдановіча, К. Чорнага, П. Броўкі, П. Глебкі, Я. Маўра, М. Танка. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т.2), «Гісторыі шматнацыянальнай савецкай літаратуры» (т. 3), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры», дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Беларуская дзіцячая літаратура» і інш. Яе вершы друкаваліся на старонках перыядычных выданняў.

 

2015 12 14 07МАСЯЙЧОНАК РАМУАЛЬД ПІЛІПАВІЧ
(8. 05. 1936, ст. Асінаўка Аршанскага раёна - 7. 04. 1991, г. Верхнядзвінск)

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1965). Працаваў у Асвейскай СШ (1956), у Асвейскай школе-інтэрнаце (1956-1965), у Верхнядзвінскім райкаме КПБ (1973-1979), дырэктарам СШ № 2 г. Верхнядзвінска (1979-1991).
Выкладаў гісторыю ў школе, цікавіўся краязнаўствам. Абараніў курсавую работу «Верхнедвинск: история города» (1963). Выступаў з артыкуламі па гісторыі краю на старонках раённай газеты «Дзвінская праўда». У 1980-я гг. быў ініцыятарам аднаўлення экспазіцыі музея СШ № 2. Аўтар рукапісу «3 далёкіх дзён ідзеш, Асвея», які быў выдадзены Верхнядзвінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Т. Хадкевіча.

 

2015 12 14 08СЧАСНЫ ВАЛЕРЫЙ ІГНАТАВІЧ
(23. 05. 1951, г. Верхнядзвінск)

Беларускі мастак. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута (1973). Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 г. Працуе ў станкавым жывапісе (пейзаж, знакавы канструктывізм), дызайне (інтэр’ер, музейныя экспазіцыі). Асноўныя мастацкія творы: «Легенда», «Курган на балоце», «Ураджай сорак першага», «Купалле», «Дзяды», «А ты хто?» і іншыя. Аформіў музей камсамола ў Віцебску. Лаўрэат прэміі ЛКСМ Віцебшчыны. Член Беларускага саюза мастакоў (1993). Удзельнік першых пленэраў, прысвечаных К. Малевічу, Я. Драздовічу.

 

2015 12 14 09РУДОЙ ВАСІЛЬ ІОСІФАВІЧ
(28. 06. 1946, г. п. Асвея -2014,
г. Верхнядзвінск)

Капітан I рангу ў запасе. Доўгі час служыў на атамных падводных лодках, затым займаўся прыродаахоўнай дзейнасцю. Пісаў прозу і вершы. Друкаваўся ў часопісах “Западная Двина”, “Новая Немига литературная”, у газетах “Во славу Родины” і “Дзвінская праўда”. Выдадзены кнігі “Сумасшедший экипаж” (2009), “Последний комиссар” (2012), “Судьбы дорога” (2015). У маі 2010 года прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Атрымаў дыплом лаўрэата Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор 2012 года.

 

2015 12 14 10ШЫМУК БАРЫС ПІЛІПАВІЧ
(03. 08. 1931, в. Пасадзец Лагойскага раёна Мінскай вобласці -30. 10. 2008, в. Валынцы)

Скончыў Барысаўскае педагагічнае вучылішча (1950). Працаваў у Пасадскай пачатковай школе. Пасля службы ў арміі скончыў гістарычны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1958). Працаваў настаўнікам гісторыі спачатку ў Лагойскім раёне, затым у г. Баранавічы, а з 1973 года - Навасвальнянскай школе Верхнядзвінскага раёна. У гэты час пачаў працу над стварэннем школьнага краязнаўчага музея І. Чэрскага. За дзейнасць па збору інфармацыі аб знакамітым земляку ён узнагароджваецца Ганаровай граматай «За большие заслуги перед Советской географией и Географическим обществом СССР», удастоены ганаровага звання члена Геаграфічнага Таварыства СССР (1979).
20 кастрычніка 1992 года, па ініцыятыве Шымука Б.П., выканаўчы камітэт Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў прыняў рашэнне за № 242 «О создании краеведческого музея в д. Волынцы Верхнедвинского района». На пасаду дырэктара музея быў прызначаны Барыс Піліпавіч.

 

2015 12 14 11ТРАЯН НАДЗЕЯ ВІКТАРАЎНА
(24. 10. 1921, г. Верхнядзвінск - 07. 09. 2011,
г. Масква)
Герой Савецкага Саюза

Удзельніца партызанскага руху ў Мінскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1943). Скончыла 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут (1947), кандыдат медыцынскіх навук. Член КПСС з 1946 г. У Айчынную вайну была падпольшчыцай у Смалявічах. З яе ўдзелам была створана падпольная камсамольская арганізацыя, якая перапраўляла людзей у партызаны, збірала звесткі пра ворага, дапамагала сем'ям партызан.
З ліпеня 1942 г. — разведчыца партызанскай брыгады Дзядзькі Колі. Удзельніца падрыхтоўкі знішчэння ката беларускага народа генеральнага камісара Беларусі гаўляйтэра В. Кубэ.
Пасля вайны — на грамадскай рабоце, выкладчык ВНУ, прарэктар 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута, з'яўлялася членам Прэзідыума Усесаюзнага Савета ветэранаў вайны і працы, старшыня выканкама Саюза таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца СССР.

 

2015 12 14 12ШАДУРСКІ ВІКТАР ГЕНАДЗЬЕВІЧ
(26. 12. 1961, в. Сар’я Верхнядзвінскага раёна)

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1984), аспірантуру БДУ (1988). Працаваў выкладчыкам, дацэнтам гістарычнага факультэта БДУ. У 1992-1997 гг. — начальнік упраўлення міжнародных сувязей БДУ. З лістапада 1997 года — дактарант факультэта міжнародных адносін БДУ. У 2000-2008 гг. — намеснік дэкана факультэта міжнародных адносін БДУ.
Доктар гістарычных навук (2001), прафесар кафедры міжнародных адносін (2002). Дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ (2008).
Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2013), медалём імя Ф. Скарыны (2014).

Авторизация

:

Статистика пользователей

Период:

2016-03-01 - 2017-11-24

Зарегистрировалось:

914

verh ispkulturabynlbby1ncpigovbyvlib
afgan
 
 
god nauki