Пуцявінамі роднага краю - Верхнедвинская централизованная библиотечная система
showcase left
  • banner-2018-00.jpg
  • banner-2018-01.jpg
  • banner-2018-02.jpg
  • banner-2018-05.jpg
  • banner-2018-06.jpg
  • banner-2018-07.jpg
showcase right
adress 2018

12 0129 сакавіка ў клубе цікавых сустэч прайшла прэзентацыя кнігі Антона Бубалы “Пуцявінамі роднага краю”. Напярэдадні аўтар прэзентаваў сваю кнігу ў гімназіі на сумесным мерапрыемстве аддзела адукацыі і цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Адкрыла імпрэзу загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Ніна Сяргееўна Глацёнак, якая нагадала прысутным асноўныя звесткі з біяграфіі і дасягненні Антона Францавіча ў краязнаўчай і літаратурнай дзейнасці. І, перш чым перадаць слова аўтару, падзялілася ўражаннямі пра кнігу і сваім разуменнем яе назвы.
Антон Францавіч запрасіў гледачоў пагартаць старонкі доўгачаканага выдання, паглядзець на цікавыя фотаздымкі і такім чынам здзейсніць падарожжа па Верхнядзвінскай зямлі.
Новая кніга ўслаўляе Верхнядзвіншчыну, нагадвае гістарычныя падзеі, помнікі даўніны і мастацтва, прыгажосць і багацце прыроды, багатыя справы нашых землякоў.

12 0212 03