Вечар-успамін “Чалавек. Асоба. Творца” - Верхнедвинская централизованная библиотечная система
showcase left
  • banner-2018-00.jpg
  • banner-2018-01.jpg
  • banner-2018-02.jpg
  • banner-2018-05.jpg
  • banner-2018-06.jpg
  • banner-2018-07.jpg
showcase right
adress 2018

17 0111 кастрычніка 2018 года ў Верхнядзвінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Т. Хадкевіча прайшоў вечар-успамін “Чалавек. Асоба. Творца”, прысвечаны нашаму земляку, народнаму артысту Беларусі Я. П. Шыпілу, якому ў гэтым годзе споўнілася б 75 гадоў.

Вядучыя пазнаемілі з успамінамі роднай сястры Яўгена - Галіны Патафееўны Зінько, стрыечнай сястры - Лунь Ірыны Цітаўны, аднавяскоўцаў. Таксама прагучалі ўспаміны прысутных родных Яўгена Шыпілы: Веры Яфімаўны Антановіч і яе мужа Васіля Сцяпанавіча, знаёмых Кецкінай Тамары Фёдараўны і Мядзюты Аляксандра Іванавіча.
Выступілі госці з Віцебскага Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа: Ліхачова Таццяна Уладзіміраўна – артыст драмы, вядучы майстар сцэны, заслужаны артыст Беларусі; Гайдук Геннадзь Іосіфавіч – артыст драмы, вядучы майстар сцэны; Іваноўскі Юрый Геннадзьевіч – літаратурны крытык тэатра.


Артыстамі былі паказаны ўрыўкі са спектакляў: “Парог” А. Дударава, “Дзядзя Ваня” А. Чэхава, відэа “Сымон-музыка”.
Прагучалі песні “Верхнядзвінскі мой край”, “Сіні вечар” у выкананні хора народнага клуба “Ветэран”.

17 0217 0317 0417 05