“Цікава ўсё на свеце з кнігамі Ўладзіміра Ягоўдзіка ўсім дзецям” - Верхнедвинская централизованная библиотечная система
showcase left
  • banner-2018-01.jpg
  • banner-2018-02.jpg
  • banner-2018-05.jpg
  • banner-2018-06.jpg
  • banner-2018-07.jpg
  • banner-2018-08.jpg
showcase right
adress 2018

2016 03 15 02пад такой назвай у дзіцячай бібліятэцы адбылося мерапрыемства, прысвечанае 60-годдзю пісьменніка. Бібліятэкары пранікнённа і шчыра расказалі дзецям пра жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Іванавіча. Каб прыцягнуць увагу школьнікаў да багатай творчай спадчыны таленавітага пісьменніка, паэта, знаўцы прыроды і гісторыі, работнікі бібліятэкі разгарнулі яркую кніжную выставу “Чароўны свет кніг Уладзіміра Ягоўдзіка”. На ёй знаёмыя дзецям кнігі “Янка і Ружа”, “Бабуліна варта”, “Год-карагод”, “Сіні калодзеж”, “Скарбы Радзімы” і інш. На сустрэчу з дзецьмі “завітаў” Лесавік - галоўны герой кнігі “Грыбок, грыбок,  выстаў лабок”. Ён расказаў дзецям легенду пра кнігаўку, пазнаёміў з народнымі прыкметамі, загадаў загадкі і  прапанаваў згуляць у гульню “Грыбы”.

 

2016 03 15 012016 03 15 03